viasna on patreon

Журналістак у Менску асудзілі да штрафаў

2012 2012-08-09T12:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/daraskevich-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёну Менску 9 жніўня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў журналістак Юліі Дарашкевіч і Ірыны Козлік. Час пакуль невядомы.

Іх затрымалі  надвячоркам 8 жніўня каля Палацу мастацтваў, калі яны здымаліся для віртуальнага «постэру» зь мядзьведзікамі-парашутыстамі ў межах акцыі салідарнасьці з арыштаваным фатографам Антонам Сурапіным.

Журналістак абвінавацілі у незаконным пікетаванні (23.34 — КаАП).

Ірына Козлік працуе ў «Камсамольскай правде в Беларусі», а Юлія Дарашкевіч — незалежны фатограф.

Каля будынку суду сабраліся праваабаронцы, журналісты і сябры дзяўчат.

10-20. Журналістак даставілі ў суд. Міліцэйскі аўтамабіль з дзяўчатамі здымаюць фотакарэспандэнты. Юлю Дарашкевіч будзе судзіць суддзя Дзмітрый Паўлючэнка.

10-35. У пратаколе затрыманьня Дарашкевіч і Козлік напісана: «пікетаваньне шляхам фатаграфаваньня». (Радыё Свабода).

10-50. Супрацоўнікі міліцыі заблакавалі ўваход у будынак суда і большасць журналістаў не патрапіла на суд. У залі - некалькі праваабаронцаў.

11-00. Першай судзяць журналістку "Камсамольскай праўды" Іру Козлік. Суддзя – Дзмітрый Паўлючэнка.

Пратакол супраць Ірыны Козлік: Мела ў рухах таблічку з надпісам "У Беларусі сур'ёзная праблема са свабодай слова. Няўжо Лукашэнка пасадзіць плюшавых мядзведзікаў?”.

11-25. Адвакат Ірыны Козлік заявіў хадайніцтва аб допыце сведкаў-міліцыянтаў. Суддзя абвесціў перапынак, каб запрасіць сведкаў у суд.Суд над Дарашкевіч яшчэ не пачынаўся.

11-40. У якасці сведкаў у судзе па справе Ірыны Козлік будуць выступаць  Аляксандр Сухаверх і Сяргей Шэлест.

12-05. У судзе над Ірынай Козьлік выступіла адвакат, якая заявіла: паколькі міліцыянты самі прызналі, што пікету не было, а знаходжаньне на вуліцы з цацкай – гэта не парушэньне закону, Козьлік трэба вызваліць і зьняць зь яе абвінавачваньні.

11-55. Суддзя выйшаў для прыняцця рашэння пра справе Козлік. 

13.10. Ірыну Козлік аштрафавалі на 30 базавых велічынь.

13-20. Суддзя  Дзмітрый Паўлючэнка пачаў разглядаць адміністрацыйную справу Юлі Дарашкевіч. Суддзя дазволіў журналістцы карыстацца паслугамі адваката і абвясціў перапынак на 10 хвілін для азнаямлення з матэрыяламі справы.

14-05. Юля Дарашкевіч не прызнае сваёй віны. Юля кажа, што яна – прафэсійны фатограф, рыхтавалася да здымак – усяго толькі выконвала сваю працу.

14-35. У судзе - перапынак для вынясення рашэння.

14-55. Юлю Дарашкевіч пакаралі штрафам: 30 базавыз велічынь

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства