viasna on patreon

Міжнародная Хельсінская Федэрацыя асудзіла канфіскацыю маёмасьці ў БХК і заклікала Еўразьвяз і ўсіх сяброў АБСЕ выказаць салідарнасьць з беларускімі праваабаронцамі

2006 2006-12-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Беларускаму Хельсінскаму камітэту, як і беларускаму народу ў цэлым, патрэбна салідарнасць міжнароднай супольнасці. Пры адсутнасці праваабарончых груп урад можа ўзмацняць сваю ўладу абсалютна, без кантролю грамадства і без усякай адказнасці”, – заявіў выканаўчы дырэктар Міжнароднай Хельсінскай Федэрацыі па правах чалавека Аарон Роўдс. Ён таксама падкрэсьліў, што “Міжнародная Хельсінская Федэрацыя заклікае Еўрапейскі Звяз і ўсіх сяброў АБСЕ дапамагчы Хельсінкаму Камітэту і ўсім праваабаронцам у Беларусі”.

Нагадаем, што 5 снежня судовыя выканаўцы канфіскавалі маёмасць рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінскі камітэт” (БХК) – кампутар, факсімільны апарат і іншае. Маёмасць была апісаная ў выкананне рашэння Вышэйшага Гаспадарчага суду (ВГС) па справе па падаткаабкладанні сродкаў, якія былі атрыманыя ў рамках праграмы ТАСІС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства