viasna on patreon

Сямнаццаць каталікоў разам з ксяндзом Аляксандрам Шэметам працягваюць галадоўку у Горадні

2006 2006-12-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яны патрабуюць ад уладаў дазволу пабудаваць касьцёл. У гарадзенскім Катэдральным касьцёле ўдзень адбылася імша, на якой гаварылася аб галадоўніках. Ксёндз кажа: “Маўчаць пра тое, што да касьцёлу сёньня несправядліва ставяцца — няможна. Гэта было б грахом. Ня бойцеся, мы з вамі… Памолімся зараз за тых людзей, якія галадаюць”.

5 сьнежня галадоўнікаў наведаў старшыня Савету ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Ігар Папоў, ён прывез ліст, падпісаны намесьнікам старшыні гарвыканкаму Анатолем Кунашам. У ім гаварылася, што вернікі могуць зьбіраць дакумэнты, патрэбныя для атрыманьня дазволу на праектаваньне і будаўніцтва храму. Ксёндз Аляксандар Шэмет адмовіўся браць ліст, паколькі ён быў прызначаны не сьвятару, а кіраўніку касьцельнага камітэту. Айцец Аляксандар мяркуе, што ўлады павінны зьвяртацца ў такіх справах да біскупа і сьвятароў, а не да парафіянаў, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства