viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: “Я – злосны парушальнік!!!”

2012 2012-08-10T16:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-sharsh1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шарж Алеся Бяляцкага, дасланы з калоніі

Шарж Алеся Бяляцкага, дасланы з калоніі

Яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня зьняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў лісце да калегі Валянціна Стэфановіча па-прароцку напісаў: “Здаецца, што спагнаньні, якія я атрымаў у калоніі – не апошнія”. Новыя весткі з Бабруйску, дзе адбывае пакараньне Алесь, цалкам падцвердзілі словы праваабаронцы. Так, у лісце ад 5 жніўня да Валянціна Стэфановіча ён паведамляе пра чарговыя спагнаньні, накладзеныя адміністрацыяй папраўчай калоніі №2.

Алесь піша: “Так атрымліваецца, што я працягваю парушаць “Правілы паводзінаў асуджаных”. Вось, на мінулым тыдні на мяне склалі акт і пакаралі пазбаўленьнем чарговай перадачы, а вось сёння, [5 жніўня] запісалі, значыць заўтра будзе хутчэй за ўсё складзены акт за вынас харчоў са сталовай (нёс сваю скібку хлеба з вячэры). А мінулатыднёвае пакараньне было за занавешваньне спальнага месца. І першае, і другое з’яўляецца парушэньнем Правілаў, так што ідэальнага зьняволенага з мяне не атрымліваецца…”

Насамрэч, прыведзеныя Бяляцкім падставы для вынясеньня спагнаньняў не з’яўляюцца ў папраўчых калоніях з’яваю экстраардынарнай. Напрыклад, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы “Платформа” Андрэй Бандарэнка ўзгадвае, што пад час ягонага зняволеньня ў Бабруйскай калоніі многія з асуджаных выносілі хлеб са сталовай. І нікога гэта не хвалявала.  Аднак калі справа тычыцца Алеся Бяляцкага – тут проста навідавоку перадузятае стаўленьне кіраўніцтва калоніі і спроба маральнага і псіхалагічнага ціску на палітвязьня.

Цягам гэтага году Алесю Бяляцкаму былі вынесеныя тры спагнаньні, што паўплывала на абмежаваньне ў спатканьні (адныя суткі замест трох), на зьмяншэньне аб’ёму прадуктовай перадачы з 30 да 15 кг. Да ўсяго праваабаронцу адмянілі дадатковыя 5 кг гародніны і садавіны на летні перыяд. Зараз праваабаронцу пазбавілі чарговай прадуктовай перадачы.

Сам Алесь стараецца мужна пераносіць гэтыя выпрабаваньні і нават жартаваць нават у такой няпростай сітуацыі. Яскравы прыклад таму – ягоны шарж, зроблены на таварным ярлыку тых самых рукавіцаў, упакоўкай якіх праваабаронца займаецца ў калоніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства