viasna on patreon

Сёньня на допыце сьледчы КГБ Віктар Ражко забраў пашпарт у Анжалікі Борыс

2006 2006-12-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс 6 сьнежня была выкліканая на допыт у Гарадзенскую абласную управу КДБ. Яна зьяўляецца сьведкай у крымінальнай справе аб кантрабандзе наркотыкаў. Як паведаміла Радыё Свабода, сьледчы КДБ Віктар Ражко забраў пашпарт у Анжалікі Борыс, патлумачыўшы, што ён патрэбны для сьледзтва.

Сама Анжаліка Борыс лічыць, што гэта зроблена, каб яна не змагла паехаць у Страсбург. Яе запрасіў туды Аляксандар Мілінкевіч, каб яна папрысутнічала на ўручэньні яму прэміі за свабоду думкі імя Андрэя Сахарава, якой яго ўзнагародзіў Еўрапарламент.

На допыт быў выкліканы таксама яе кіроўца Анджэй Лісоўскі, але ён папрасіў дапытаць яго ў іншы час, паколькі захварэў ягоны адвакат. Спадар Лісоўскі зьяўляецца падазраваным у гэтай жа справе.

29 кастрычніка аўтамабіль, у якім ехалі А.Лісоўскі, А.Борыс і іх калега, затрымалі на памежным пераходзе Прывалка, што на поўначы Гарадзенскага раёну на мяжы з Літвой. Падчас агляду машыны, мытнікі раскруцілі люстэрка, у якім знайшлі парашок, які аказаўся наркотыкам. Галоўная рада Саюзу палякаў назвала гэтае здарэньне правакацыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства