Баранавічы: Статкевіча–старэйшага павіншавалі з Днём нараджэння сына Мікалая
Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 12 жніўня павіншавалі Статкевіча Віктара Паўлавіча з Днём нараджэння яго сына Мікалая, які адбывае турэмнае зняволенне у Магілёўскай турме № 4 узмоцненага рэжыму за падзеі ў Мінску 19 снежня 2010 года. 12 жніўня Мікалаю Статкевічу споўнілася 56 гадоў.
– Гэта ўжо другі год народзінаў, які ён сустракае ў турме. 11 жніўня мы накіравалі Мікалаю Статкевічу віншавальную тэлеграму, у якой пажадалі яму моцнага задароўя, мужнасці і хутчэйшага вызвалення, – сказаў кіраўнік гарадской арганізацыі Рух “За свабоду” Віктар Сырыца.
Пагаварылі пра лёс палітвязняў, цяперашнія парламенцкія выбары, пра сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў дзяржаве.
– Віктар Паўлавіч прачытаў нам апошнія лісты ад сына Мікалая, а мы маральна падтрымалі яго ў цяперашні нялёгкі час, – патлумачыў Віктар Сырыца.