viasna on patreon

Дэпутат Бундэстагу: Абвінавачванні супраць Сурапіна павінны быць знятыя

2012 2012-08-21T14:44:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дэпутат нямецкага Бундэстагу і ПА АБСЭ, нямецкі вольны дэмакрат Біджан Джыр-Сарай прывітаў вызваленне Антона Сурапіна, а таксама Сяргея Башарымава.

«Зрэшты, гэта толькі першы важны крок у правільным кірунку. Далейшае абмежаванне свабоды іх перамяшчэння з'яўляецца непрымальным, — адзначае ў сваёй заяве нямецкі палітык. — Свабода выказвання меркаванняў і свабода перамяшчэння ёсць універсальнымі базавымі правамі. Абвінавачванні супраць студэнтаў павінны быць знятыя».

Сёлета ў ліпені Біджан Джыр-Сарай рашуча асудзіў дзеянні беларускіх уладаў у сувязі з акцыяй «плюшавых мядзведзікаў» і назваў гэта «сумным сведчаннем чалавечага прыніжэння ў Беларусі з боку дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі». Тады ён заявіў пра сваю апеку над палітвязнем Антонам Сурапіным у рамках кампаніі «Libereco — Partnership for Human Rights».

З 13 ліпеня па 17 жніўня 2012 года фатограф Антон Сурапін знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ па абвінавачванні ў спрыянні незаконнаму перасячэнню дзяржаўнай мяжы. Сурапін размясьціў на сайце «Belarusian News Photos» фотаздымкі цацачных мішак, скінутых з самалёта, які парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі.

Антон Сурапін і Сяргей Башарымаў абвінавачваюцца ў пособніцтве незаконнаму перасячэнню мяжы па ч. 6. арт. 16 і ч. 3. арт. 371 КК Беларусі. Ім змененая мера стрымання са зняволеньня на падпіску пра нявыезд і належныя паводзіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства