Судовая калегія не задаволіла скаргу Гары Паганяйлы
Праваабаронца абскарджваў рашэнне суда Маскоўскага раёна. Ён прасіў прызнаць незаконнымі дзеянні Мінюста і МУС, якія прывялі да неабгрунтаванага ўключэння яго ў банк дадзеных аб “невыяздных”.
У судзе Маскоўскага раёна не атрымалася высветліць, якая менавіта ўстанова вінаватая ў памылковым занясенне дадзеных праваабаронцы ў спіс грамадзян, якім часова абмежаваны выезд з краіны. Памылку спісалі на тэхнічны збой, таму суддзя палічыла немагчымым задаволіць яго скаргу.
“Калі дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы для выканання ўскладзеных на іх функцый выкарыстоўваюць сучасную тэхніку, у тым ліку ў вобласці кампутарнай сувязі і тэхналогій, яны нясуць адказнасць за рызыкі ў выпадку нанясення шкоды”, - лічыць Гары Паганяйла.
Сёння справа разглядалася ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Гусакова задаволіць скаргу на рашэнне Маскоўскага суда адмовіла.