viasna on patreon

Журналіст Міхась Янчук – выязны

2012 2012-08-23T15:27:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

23 жніўня журналіста выклікалі ў Дэпартамент па грамадзянству і міграцыі МУС і ўручылі даведку-выпіску, што ў яго «адсутнічаюць абмежаванні для выезду за мяжу».

«Нават не ведаю, чаму вы ў гэтай базе апынуліся»,  - сказаў журналісту намеснік старшыні Дэпартаменту па грамадзянству і міграцыі МУС Міхаіл Грыб, уручаючы паперу.

Дакумент датаваны 23 жніўня, пад ім стаіць подпіс старшага інспектара па асобых даручэннях Людмілы Маскалёвай.

«З гэтай паперай ужо можна ехаць на мяжу, але здаралася, што і з такімі дакументамі вярталі назад. Пабачым», - кажа Міхась Янчук.  

Журналіст тыдзень дамагаўся, каб яму выдалі гэтую даведку. Справа адкладалася з дня на дзень, бо чыноўнікі казалі, што праверка яшчэ не скончана.

На сёння ў black-лісце памежнай службы з сябраў ГА "БАЖ" застаюцца Андрэй Дынько і Аляксандр Атрошчанкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства