viasna on patreon

Еўрадэпутат патрабуе ад Міжнароднай Амністыі і еўрапейскіх палітыкаў умяшання ў справу Каваленкі

2012 2012-08-23T15:49:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/migalski-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапейскага Парламента ад Польшчы Марэк Мігальскі накіраваў лісты на імя Генпракурора РБ Аляксандра Канюка, Старшыні Еўрапарламента Марціна Шульца і кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майры Мора, у якіх выказвае занепакоенасць сітуацыяй вакол Сяргея Каваленкі. Паводле інфармацыі прэс-службы еўрадэпутата, жонка палітвязня перадала яму, што на мінулым тыдні яе мужа прама з штрафнога ізалятара этапавалі ў медчастку папраўчай калоніі № 19 у Магілёве.

Аб сітуацыі беларускага палітвязня Каваленкі паінфармаваная таксама Міжнародная Амністыя. Мігальскі накіраваў лісты Джону Далхуісэну, намесніку дырэктара арганізацыі па Еўропе і Цэнтральнай Азіі, а таксама дырэктару польскай філіі арганізацыі Матэвушу Крулу.

Ад Генпракурора дэпутат запатрабаваў праінфармаваць яго аб стане здароўя Сяргея Каваленкі, пра прычыну яго пераводу ў штрафны ізалятар, а таксама інфармацыю пра тое, хто прыняў такое рашэнне і на якіх падставах.

Звяртаючыся ў Міжнародную Амністыю, Мігальскі падкрэсліў, што за няпоўныя 3 месяцы, якія Каваленка правёў у папраўчай установе, ён адбыў ужо 3 пакаранні карцэрам. Першы раз - 10 сутак. Потым - 9 і 7 сутак запар. Дэпутат падкрэсліў, што ён перакананы ў тым, што мэтай усіх гэтых пакаранняў з'яўляецца выбіць прызнанне палітвязнем сваёй віны і напісанне прашэння аб памілаванні.
Мігальскі таксама звярнуў увагу на той факт, што ў камеры Каваленкі ноччу настолькі холадна, што яму даводзіцца ўставаць па некалькі разоў і рабіць фізічныя практыкаванні, каб сагрэцца. У чарговы раз дэпутат заклікаў міжнародную арганізацыю надаць Каваленку статус вязня сумлення.

Еўрадэпутат таксама заклікаў умяшацца ў справу Каваленкі старшыню Еўрапейскага Парламента Марціна Шульца і кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майру Мора.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства