viasna on patreon

У актывіста Саюзу палякаў апісалі маёмасць

2006 2006-12-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»



Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі апісалі маёмасць гродзенскага актывіста Саюзу палякаў у Беларусі Анджэя Лісоўскага. Цяпер лёс маёмасці вырашыць суд. Нагадаем, што Лісоўскага абвінавачваюць у перавозцы наркотыкаў. Забароненыя рэчывы знайшлі ў яго машыне напрыканцы кастрычніка, калі ён з старшынёй СПБ Анжалікай Борыс вяртаўся з Вільні ў Беларусь.

Кіраўніцтва Саюзу палякаў заяўляе, што наркотык падкінулі беларускія спецслужбы і патрабуе спыніць пераслед польскіх актывістаў. Дарэчы, згодна з беларускім заканадаўствам за кантрабанду наркотыкаў Лісоўскаму пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы, адзначае польскі Інтэрнэт-партал “Onet.pl”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства