viasna on patreon

Кандыдат у дэпутаты атрымаў папярэджанне за распаўсюд недзяржаўных газет

2006 2006-12-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»



Паводле прэс-службы БАЖ, 13 снежня У Гомелі кандыдат ў дэпутаты абласнога Савета ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Процка падчас рэгістрацыі атрымаў афіцыйнае папярэджанне за тое, што, збіраючы подпісы за сваё вылучэнне, раздаваў недзяржаўныя газеты “Народная воля” і “Товарищ”.

Акруговая камісія студэнцкай выбарчай акругі №15, якую ўзначальвае намеснік старшыні адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Мікалай Малы, палічыла гэта парушэннем выбарчага заканадаўства.

Папярэджанне аб’яўлена і кіраўніку абласной арганізацыі АГП Васілю Палякову, які балатуецца ў Быхаўскай выбарчай акрузе №13 Гомеля. В. Палякоў распаўсюджваў у сваёй акрузе друкаваныя ўлёткі “Ці будуць выбары?”, дзе аналізаваліся тры папярэднія выбарчыя кампаніі, і, у прыватнасці, згадвалася пра вялікае адрозненне звестак, якія падавалі выбарчыя камісіі і незалежныя назіральнікі пра яўку на ўчасткі выбаршчыкаў, – як паведамляе служба маніторынгу БАЖ.

“Дзеянні А.Процкі і В.Палякова ніякім чынам не адносяцца да выбараў. Першы распаўсюджваў афіцыйна зарэгістраваныя выданні, другі – ўлёткі з інфармацыяй пра папярэднія выбарчыя кампаніі. У мяне выклікае здзіўленне тое, што акруговыя выбарчыя камісіі выносяць за гэта афіцыйныя папярэджанні кандыдатам у дэпутаты”, – пракаментаваў сітуацыю Міхаіл Пастухоў, кіраўнік цэнтра прававой дапамогі СМІ пры БАЖ.

– У дадзеным выпадку трэба асаблівую ўвагу звярнуць на тое, што ў якасці правапарушэння выбарчая камісія разглядае факты распаўсюджання афіцыйна зарэгістраваных у Беларусі газет. Сам па сабе гэта факт аб многім сведчыць, у тым ліку і аб палітычнай атмасферы, у якой праходзіць гэтая выбарчая кампанія, – адзначыў Міхаіл Пастухоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства