viasna on patreon

Мінская моладзь адправіла лісты палітвязням

2006 2006-12-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»



Учора ў Беларусі і за мяжой прайшоў традыцыйны Дзень салідарнасці з палітвязнямі і сваякамі зніклых палітыкаў. У Мінску моладзевыя актывісты зладзілі акцыю каля Галоўпаштамту. Спярша дзяўчаты і хлопцы адправілі калядныя віншаванні палітычным зняволеным. Пасля гэтага на паштовую скрынку яны паставілі вялікі канверт, на якім замест маркі быў партрэт моладзевага лідэра Змітра Дашкевіча. На месцы адрасу было напісана “няволя”, адпраўнікам была пазначана незарэгістраваная арганізацыя “Малады Фронт”. Акрамя таго, акцыі “Ланцуг салідарнасці” адбыліся таксама каля чыгуначнага вакзалу, на вуліцы Няміга і каля дому сям’і Казуліных, адзначае прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства