Баранавічы: Статкевіча–старэйшага павіншавалі з Днём ведаў
Прадстаўнікі грамадскасці горада 1 верасня павіншавалі Статкевіча Віктара Паўлавіча з Днём ведаў. Па адукацыі ён гісторык і доўга настаўнічаў у сярэдняй школе № 13 г. Баранавічы. За кубачкам гарбаты Статкевіч-старэйшы распавёў гасцям пра школьныя і студэнцкія гады сына Мікалая. Разглядаючы старыя фотаздымкі, ён расказаў, як хвалілі настаўнікі Мікалая за “формулы Статкевіча”, за нетрадыцыйныя спосабы рашэння задач па фізіцы і матэматыцы. Цікава было паслухаць, як абітурыент Мікалай Статкевіч знайшоў памылку ва ўмовах задачы па матэматыцы пры паступленні ў вышэйшае вайсковае вучылішча. З асабліваю радасцю і натхненнем Віктар Паўлавіч гаварыў пра абарону дысертацыі і ўсе акалічнасці, з ёю звязаныя.
На заканчэнні чыталі лісты Мікалая Статкевіча з магілёўскай турмы № 4 і разглядалі паштоўкі маральнай падтрымкі, якія Статкевіч-старэйшы адрымаўвае з розных канцоў свету.