viasna on patreon

Смаргонь: кандыдат аспрэчвае ў судзе адмову ў прадастаўленні эфіру

2012 2012-09-06T15:39:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mikola_ulasevic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Сёння кандыдат ў дэпутаты па Смаргонскай выбарчай акрузе №59 Мікалай Уласевіч паведаміў, што падаў у суд скаргу па факце адмовы ў прадастаўленні тэле- і радыёэфіру. Ягоныя выступы не выйшлі ў эфір у абумоўлены час.

Адзначым, што у выступах гэты кандыдат заявіў, што на выбары не пойдзе і звярнуўся да выбаршчыкаў з просьбай паступіць паводле ягонага прыкладу.

На скаргу, папярэдне пададзеную ў акруговую камісію №59, тая адказала, што  выступ зняты з эфіру ў сувязі з тым, што ён пярэчыць выбарчаму заканадаўству, якое “предполагает предвыборную агитацию и побуждению избирателей к участию в выборах, а не наоборот”. У той жа час камісія паведаміла, што не ведае, хто прыняў рашэнне аб забароне эфіру.

 ЦВК ж адказала на аналагічны зварот, што 27.08.12 адбылося паседжанне Назіральнага Савета па кантролі за захаваннем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі, на якім прынята рашэнне па пытанню, якое тычыцца перадвыбарчых выступленняў кандыдатаў ў дэпутаты. І з гэтым рашэннем можна азнаёміцца на сайце ЦВК.

У скарзе у суд М.Уласевіч адзначае, што рашэнне Савета тычыцца канкрэтных асобаў, у пераліку якіх яго асабіста няма. Таму няма прававых падставаў для распаюсюду дзеяння гэтага рашэння на яго.

У сувязі з тым, што няма канкрэтнай адказнай асобы на забарону эфіру, кандыдат просіць устанавіць яе, адмяніць рашэнне і абавязаць РУП РТЦ “Тэлерадыёкампанія” “Гродна” РТЦ пусціць у эфір ягоныя тэле- і радыёвыступы.

 

“Праваабаронца за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства