Паляванне на «Гавары праўду!» працягваецца: затрыманы Аляксандр Арцыбашаў
https://spring96.org./be/news/56899
2012
2012-09-07T17:00:21+0300
2012-09-07T17:00:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/arybaszau.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
7 верасня каля 16:30 каля пад’езда свайго дома адбылося затрыманне актывіста моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандра Арцыбашава.
Пра гэта паведаміў у сацыяльнай сетцы Facebook яго сябар Аляксандр Баразенка.
Зараз Арцыбашава вязуць у Кастрычніцкі РУУС Мінска. Нагадаем, што сёння раніцай быў затрыманы і лідар «Zмены» Павал Вінаградаў, якога зараз судзяць у судзе Маскоўскага раёна.
5 верасня быў затрыманы і на наступны дзень асуджаны на 7
сутак Ягор Віняцкі; а ўчора на офісе «Гавары праўду!» прайшоў ператрус.