У Смаргоні судзяць мастакоў (дадаецца)
10 верасьня Смаргоньскі раённы суд разгледзіць адміністрацыйныя справы мастакоў Валянціна Варанішчы, Генадзя Драздова і Алеся Пушкіна, якія 2 верасьня зладзілі акцыю ўшанаваньня ўгодкаў народзінаў Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады. Разам з імі пад суд патрапіў актывіст Уладзімір Шульжыцкі.
На ўсіх удзельнікаў акцыі былі складзены
пратаколы аб несанкцыянаваным шэсьці (арт. 23.34КаАП РБ).
Пачатак суду ў11 гадзін.
3 верасьня аднаго з затрыманых у Смаргоні мастакоў Алеся Цыркунова аштрафавалі
на 1 мільён рублёў. Астатнія запатрабавалі
адвакатаў і таму суддзя прыла рашэньне перанесці суд на 10 верасьня.
***
Суддзя Людміла Пятрова вынесла прысуд Генадзю Драздову - штраф у памеры 3 мільёны рублёў, спаслаўшыся пры гэтым на тую акалічнасць, што мастака ўжо абвінавачвалі па артыкуле 23.34 КаАП ( удзел у несанкцыянаваным масавым мерапремстве). Сам Драздоў адмаўляе такі факт.
14-40. Мастак Валянцін Варанішча пакараны штрафам у памеры 10 б.в. Суддзя забараніла пад час суду выступаць сведкам, якія ўдзельнічалі ў папярэднім судзе над Генадзем Драздовым.
16-40. Актывіст Уладзімір Шульжыцкі пакараны штрафам у памеры 3 мільёны рублёў.
Суд над Алесем Пушкіным перанеслі на 24 верасня. Некалькі гадзін пра
мастака нічога не было вядома: А 17-й гадзіне ён выйшаў з будынка суда ў
невядомым кірунку, але позна вечарам дабраўся да дома смаргонца
Валянціна Варанішчы.