viasna on patreon

Асвячоны беларушчынай

2012 2012-09-11T17:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shynklier.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Хвядос Шынклер (1927 год)

Хвядос Шынклер (1927 год)

“Асвячоны беларушчынай” – так называецца эсэ Алеся Бяляцкага пра лёс і творчасць беларускага пісьменніка Хвядоса Шынклера.

“Мяне ў ягоным лёсе зацікавіла і зачапіла праблема выбару. Тое, пра што я пісаў, рэагуючы і на зборнік Аляксандра Фядуты. Яна для чалавека – адвечная. І Васіль Быкаў пра гэта шмат пісаў. І колькі ні пісалася, колькі прыкладаў і разумных высноваў ні было, а жыццё зноў і зноў ставіць яе перад людзьмі, і зноў і зноў хтось спакушаецца, а хтось і не. Гэта нейкая дыялектыка быцця. Іншая справа, што плата зараз непараўнальная з тою, якая была ў 20-я - 50-я гады. Тады людзі плацілі жыццём, а зараз – трантамі і (рэдка) свабодаю”, - піша Алесь Бяляцкі з бабруйскай калоніі, адгукаючыся на публікацыю эсэ ў літаратурна-мастацкім часопісе “Дзеяслоў”.


Асвячоны Беларушчынай
. Лёс і творчасць Хвядоcа Шынклера

Апынуўшыся ў Жодзінскай турме №8, чакаючы разгляду касацыйнай скаргі, я напісаў заяву ў турэмную бібліятэку і папрасіў якія-небудзь беларускія кніжкі. Ведаў, што асэнсаванага і сістэмнага падбору кніжак у такіх бібліятэках чакаць не даводзіцца, бо зэкі звычайна чытаюць фантастыку і дэтэктывы, а беларускія кнігі тут і зусім рэдкасць. А таму, калі атрымаў з “кармушкі” адразу тры беларускія кнігі, шчыра падзякаваў бібліятэкарцы за іх. Потым пачаў разглядаць свой набытак.

Гэта былі “Першая справа Мегрэ” ў перакладзе Ніны Мацяш, “Агні хат” Адольфа Варановіча і – “Апошні рэйс” Хвядоса Шынклера. З кнігі Шынклера я і пачаў сваё чытанне. Яно навеяла на мяне некалькі думак, якія я вырашыў занатаваць працяг

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства