viasna on patreon

Генпракуратура папярэдзіла Калякіна

2012 2012-09-11T15:14:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Нацыянальны каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін сёньня атрымаў ліст з Генеральнай пракуратуры Беларусі.

У ім змяшчаецца афіцыйнае папярэджаньне за «распаўсюд у інтэрнэт-крыніцах цьверджаньняў, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці, аб сыстэматычных парушэньнях заканадаўства падчас правядзеньня выбарчых кампаніяў у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку арганізацыі і правядзеньня выбараў у Палату прадстаўнікоў пятага скліканьня» — паведаміў Калякін «Свабодзе».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства