viasna on patreon

У Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсітэце імя Янкі Купалы адбываецца ліквідацыя катэдры беларускай культуры

2007 2007-01-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ "Вясна", адпаведнае рашэньне было прынятае на вучоным савеце ўнівэрсытэту. Трэба заўважыць, што цягам апошніх дзесяці гадоў у гэтай вышэйшай навучальнай установе адбываецца пасьлядоўная русіфікацыя. Яе правадніком быў яшчэ ранейшы рэктар Сяргей Маскевіч, які цяпер зьяўляецца дэпутатам палаты прадстаўнікоў. Пры новым рэктары Яўгену Роўду працэс зьнішчэньня ўсяго беларускага ў ўнівэрсітэце яшчэ больш узмацніўся. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова нават праглядзець афіцыйны інтэрнэт-сайт унівэрсытэту. Дайшло да таго, што нядаўна нават адбылася спроба ліквідацыі катэдры беларускай літаратуры. Катэдра ж беларускай культуры, дзе працуе шэраг “неблагонадёжных” выкладчыкаў, будзе зьнішчана пад выглядам праверанага спосабу рэарганізацыі. Катэдра беларускай культуры будзе ўлучана ў структуру катэдры сусьветнай культуры, а яе выкладчыкі раскіданыя па розных культаралагічных кірунках. Праз некаторы час адбудзецца поўнае размываньне адмысловых беларускіх спэцкурсаў, а з непатрэбнымі выкладнікамі рэктарат Гарадзенскага ўнівэрсітэту папросту не прадоўжыць кантракты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства