viasna on patreon

У Бабруйску была затрыманая кандыдат у дэпутаты ў мясцовыя саветы ад БСДП (Грамада) Алена Мядзведзева

2007 2007-01-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэр кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” – кандыдат у дэпутаты ў мясцовыя саветы ад БСДП (Грамада) Алена Мядзведзева 6 студзеня ў Бабруйску была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі на некалькі гадзін. Аб гэтым яна паведаміла БелаПАН.

“Да мяне на прыпынку грамадскага транспарта падышлі два супрацоўніка міліцыі, якія сказалі, што я затрыманая і мне неабходна прайсці з імі ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі, – паведаміла яна. – Прычыны затрымання супрацоўнікі міліцыі так і не паведамілі. Ва ўчастку, у прысутнасці двух панятых была агледжаная мая сумачка і канфіскаваныя тры ўлёткі, сярод якіх была ўлётка “За свабоду!”. На мяне быў складзены пратакол аб канфіскацыі ўлётак, падпісваць які я адмовілася. У міліцэйскім участку мне прыйшлося правесці каля двух гадзін”.

На мінулых выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў, нагадала А.Мядзведзева, яе затрымлівалі дзевяць разоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства