viasna on patreon

Кандыдата ў дэпутаты Яўгена Бяласiна з Берасця цкуюць падатковыя службы

2007 2007-01-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яўген Бяласiн, кандыдат у дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета па акрузе №33 i Брэсцкага абласнога Савета па акрузе №1 распаўсюдзіў прэс-рэлiз - зварот да сваіх выбарчыкаў:

Праз некалькi дзён пасля рэгiстрацыi кандыдатам у дэпутаты Брэсцкага гарадзкога i абласнога Савета я быў выклiканы ў падаткавую iнспекцыю Маскоўскага раёна г. Брэста. Позву падпiсаў кiраўнiк службы Л.В. Сiняк. Мне ўмянялася ў абавязак прадаставiць дэкларацыю аб даходах. Няяўка трактавалася як непрадастаўленне дэкларацыi i каралася б штрафам да 50 б.в.

Інспектару Жук Таццяне Пятроўне мною было заяўлена, што дэкларацыю я прадаставiў у адпаведныя выбарчыя камiсii, i паколькi я зарэгiстраваны, то значыць, усе дакументы ў парадку. Жук Т.П. гэта ведала, але запатрабавала спраўдзiць крынiцы паступлення плацяжоў на маю маёмасць. Праз некалькi дзён яе стаў цiкавiць мой фiнансавы 2004 год, потым яшчэ i "стартавыя" выплаты за кватэру, дзе я жыву з сям'ёй, у далёкiм 2001 годзе.

Вось гэта i ёсць iхнiя выбары. Фактычна дзейнiчае прэзумпцыя вiнаватасцi тых, хто не iхнi.

Звяртаюся да сваiх выбаршчыкаў. Я не маю iлюзiй наконт гэтых "выбараў". Іх, гэтыя "выбары", спецыяльна прызначылi на каталiцкiя i праваслаўныя Каляды, Новы год. Людзям сапсавалi некалькi святаў запар i заадно прынiзiлi выбары, хоць лёгка маглi развесцi гэтыя падзеi ў часе. У выбарчых камiсiях зноў нiкога ад апазiцыi. Зноў датэрмiновае галасаванне. Абмяжоўваюць у сустрэчах. Ды i самi, нарэшце, прызналiся ў фальсiфiкацыях - нiхто за язык не цягнуў.

Можна распранацца прылюдна, але цi варта.

Можна ствараць паралельныя светы, забiраючы туды ўсе нiцi прыняцця рашэнняў. Але, зноў-такi, цi варта.

Яўген Бяласiн

Кандыдат у дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета па акрузе №33 i Брэсцкага абласнога Савета па акрузе №1

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства