viasna on patreon

Смаргонская раённая выбарчая камісія вынесла папярэджаньне кандыдату ў дэпутаты райсавета Уладзіміру Шульжыцкаму

2007 2007-01-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагодай паслужыла тое, што на адной з агітацыйных улётак, якую кандыдат павесіў у грамадзкім месцы, у выніку друкарскага браку не чыталіся зыходзячыя дадзеныя. Гэта палічылі парушэньнем закону і выбарчая камісія ўжо пачала разглядаць пытаньне аб зьняцьці з выбара кандыдатуры Уладзіміра Шульжыцкага. Але, як высьветлілася, толькі на ягоных, за выключэньнем некалькіх бракаваных экзэмпляраў, і агітматэрыялаў яшчэ двух кандыдатаў ёсьць зыходзячыя дадзеныя, ва ўсіх астатніх яны адсутнічаюць. Толькі гэта і выратавала незалежнага кандыдата ад небясьпекі датэрмінова сыйсьці з дыстанцыі выбарчага марафона, паведаміла Еўрапейскае радыё.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства