viasna on patreon

Крымінальная справа супраць актывіста Саюзу Палякаў Беларусі Мячыслава Яскевіча перададзеная ў суд Кастрычніцкага раёна Гародні

2007 2007-01-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Крымінальная справа, узбуджаная ў дачыненні кіраўніка Гарадзенскага гарадскога аддзела Саюза палякаў Беларусі Мячыслава Яскевіча, перададзеная для разгляду ў суд Кастрычніцкага раёна Гародні. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут.

Актывіст СПБ абвінавачваецца ў парушэнні арт.399 Крымінальнага кодэкса РБ – “хуліганства”. Як распавёў А.Пачобут, 5 лістапада Мячыслаў Яскевіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і змешчаны на некалькі дзён у спецпрыёмнік Кастрычніцкага РАУС Гародні. Паводле міліцыянтаў, ён нібы быў ініцыятарам бойкі. 7 лістапада Яскевіча вызвалілі.

Гэта не першы выпадак крымінальнага пераследу актывістаў Саюза палякаў.

Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і некалькіх актывістаў СПБ былі затрыманыя на мяжы з Літвой 29 кастрычніка. Затрыманне прайшло на падставе таго, што ў аўтамабілі быў знойдзены пакет з невядомым парашком. Гарадзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу па факце кантрабанды наркотыкаў. Па паведамленні Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, «невядомым парашком» быў гераін.

Актывісты СПБ назвалі гэта «правакацыяй беларускіх праваахоўных органаў» і заявілі, што не маюць да пакета ніякага дачынення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства