viasna on patreon

Сацыял-дэмакраткі Таіса Кабанчук і Надзея Грынявіцкая адмовіліся ад далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах

2007 2007-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сваіх заявах, накіраваных ў гарадзкую выбарчую камісію, яны падрабязна патлумачылі тыя прычыны, з якіх былі вымушаныя так зрабіць. Адной з “мясцовых” прычын стала выказваньне намесьніка старшыні гарвыканкама Міхаіла Кавалевіча ў газэце “Вячэрні Бабруйск”, дзе дзяржаўны чыноўнік адкрыта гаворыць, што апазіцыянэраў у гарсавеце ня будзе. Са словаў спн.Кабанчук, яна ня хоча “сваім удзелам у якасьці незалежнага кандыдата дапамагаць уладзе рабіць выгляд дэмакратычных выбараў”.

Як паведаміла belngo.info Таіса Кабанчук, яны з Н.Грынявіцкаю вылучаліся зборам подпісаў, і кожная сабрала іх звыш 300. Цяпер былыя кандыдаткі разаслалі людзям, што падпісаліся за іх, лісты з падзякаю і тлумачэньнем матываў свайго ўчынку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства