viasna on patreon

Крымінальная справа супраць кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Булаўкіна накіраваная ў суд

2007 2007-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандру Булаўкіну паведаміў сьледчы Круглянскага раённага аддзелу ўнутраных спраў Чысьцякоў.

Крымінальная справа супраць Аляксандра Булаўкіна распачата з ініцыятывы раённай выбарчай камісіі. Выбаркам абвінаваціў актывіста ў падробцы подпісу старшыні сходу сяброў суполкі АГП, якая вылучыла яго кандыдатам у дэпутаты.

Аляксандар Булаўкін адкідае ўсе абвінавачваньні на свой адрас, мяркуючы, што мясцовая ўлада гэткім чынам помсьціць яму за партыйную і праваабарончую дзейнасьць, якой ён займаецца апошнія сем год.

Спадар Булаўкін тры гады адпрацаваў у праваахоўных органах. Сышоў са службы, як зазначае сам, паводле ўласнага жаданьня з прычыны ідэалягічных разыходжаньняў у ацэнцы падзей у краіне. Цяпер ён прадпрымальнік, адзначае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства