viasna on patreon

У Віцебску штрафам пакараны актывіст Ігар Цішкін, які перавозіў у сваёй машыне наклад мясцовай незалежнай газэты

2007 2007-01-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора ў Кастрычніцкім судзе г.Віцебску суддзя Ірына Смалякова пакарала штрафам Ігара Цішкіна, якога абвінавацілі ў парушэнню арт.167.3 КаАП - “парушэнне выбарчага заканадаўства”. 4 студзеня І. Цішкін быў затрыманы ў той час, калі перавозіў у сваёй машыне наклад спецвыпуску газэты “Свабода выбару” – мясцовага дэмакратычнага выдання. У газэце змяшчаліся матэрыялы пра парушэнні выбарчага заканадаўства, якія адбываліся падчас рэгістрацыі дэмакратычных кандыдатаў.

Суддзя кваліфікавала гэтыя дзеянні, як незаконнуя агітацыю падчас выбараў, якая "заключалася ў намеры І. Цішкіна распаўсюдзіць гэтыя матэрыялы" і пакарала яго штрафам у 6 базавых адзінак – каля 186 тыс беларускіх рублёў. Наклад газэты быў канфіскаваны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства