viasna on patreon

Моладзь - Алесю Бяляцкаму: “Алесь! Вы – наш талісман!”

2012 2012-09-23T23:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Праваабаронца дзеліцца з сябрамі і калегамі думкамі, навеянымі лістамі салідарнасьці, якія ён атрымлівае ад моладзі:

“Апошнім часам пішуць даволі багата мне маладыя людзі. І з Вільні, са школы*, шмат паштовак было, і так пішуць. Мне гэта прыемна: значыць ідэя праваабароны знаходзіць водгук сярод моладзі беларускай, пра якую гэтак узьнёсла некалі пісаў Янка Купала. Праўда, тая, ягоная моладзь ужо ўся састарэла і пазьмірала, але ж, вось, нарасла новая…

Дазволю сабе працытаваць некаторыя шчырыя радкі з паштовак і лістоў, зьвернутыя на мой адрас.

“Алесь! Вы – наш талісман!”

“З Вамі столькі сяброў, што Вы проста абавязаны трымацца…”

“Заўсёды ёсьць шлях лёгкі і цяжкі. Тыя, хто ідуць па лёгкаму – існуюць, хто па цяжкаму – жывуць. Лепш жыць, чым існаваць. Жывіце, Алесь!”

“Мы, будучыя праваабаронцы, дзякуючы Вам, бачым тую перспектыву, чаго можна дабіцца ў жыцьці і кар’еры”.

“Мы з табой, і будзем змагацца да таго часу, пакуль не адключаць у жылах гарачую крывю!”

“Вы шмат зрабілі для нашага народа! А народ памятае пра Вас”.

“Мне трохі няёмка, што Вы вось сядзіце за ўсіх нас, а я вось Вам толькі паштовачку напісаў”.

“Паважаны Алесь! Калі я глядзеў БТ, у мяне складвалася ўражаньне, што Вы ў чымсьці вінаваты, але цяпер я нашу майку з Вашай выявай. Мы верым, як дзеці, што дабро пераможа зло…”

“Алесь Віктаравіч! Пасьміхніцеся! Мы з вамі!”

“Алесь! Ты не адзін, і мы не адныя!”

Вось гэта самае галоўнае ў жыцьці – каб мы ведалі, што мы не адныя. Я дык гэта адчуваю напоўніцу”.


*Летнія школы па правах чалавека – навучальная праграма для моладзі, якая з 2007-га штогод арганізуецца ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні. У межах гэтай праграмы Алесь Бяляцкі выкладае тэмы “Дзеяньні ў абарону правоў чалавека” і “Праваабарончая дзейнасьць на нацыянальным і міжнародным узроўні. Гісторыя праваабарончага руху”. З прычыны зьняволеньня праваабаронцы сёлета ён ня мог выкладаць, а тым часам ўдзельнікі праграмы актыўна дэманстравалі сваю падтрымку Алесю Бяляцкаму: больш за 80 паштовак салідарнасьці было даслана яму ў калонію.         

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства