У Беларусі блакуюць сайты, якія асвятляюць парламенцкія выбары
https://spring96.org./be/news/57847
2012
2012-09-23T20:39:50+0300
2012-09-23T20:39:50+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/internet_off.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Беларусі заблакаваны шэраг сайтаў, якія асвятляюць парламенцкія выбары. У гэты лік патрапілі інфармацыйныя рэсурсы http://bchd.info (сайт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі), udf.by, сайт кампаніі “За справядлівыя выбары” і некаторыя іншыя.
Сайты недаступныя толькі з тэрыторыі Беларусі. Пры выкарыстанні сэрвісу VPN можна абыйсці фільтры і сістэмы праслуховання беларускіх спецслужбаў. Прынцып дзеяння просты - ваш кампутар стварае шыфраваны канал з замежным серверам, і праз гэты сервер вы трапляеце ў інтэрнэт. Для ўсяго інтэрнэту вы будзеце выглядаць як жыхар той краіны, у якой фізічна размешчаны аддалены сервер.