Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Штэфан Фюле
“Дарагі Алесь!
Вельмі шкада, што мне даводзіцца перадаваць Вам свае віншаванні з днём народзінаў такім чынам,у такое месца, дзе Вам даклдана не месца.
Перадусім, я зычу Вам моцнага здароўя і моцнага духу, каб выстаяць супраць несправядлівасці, учыненай супраць Вас і іншых людзей.
Я дасылаю Вам гэтае паведамленне, каб засведчыць нашую падтрымку Вашай справы. Вы сталі заўважным і магутным сімвалам усіх паразаў рэжыму, што датычыць павагі да еўрапейскіх каштоўнасцяў і правоў чалавека.
Нішто не можа апраўдаць тое абыходжанне, ахвярай якога Вы сталі. Кожны раз мы паўтараем нашыя патрабаванні да беларускіх уладаў аб неадкладным і безумоўным Вашым вызваленні і аднаўленні ў правах. І мы не спынімся, пакуль яны гэтага не зробяць.
Я вельмі спадзяюся, што Вы хутка здолееце адсвяткаваць Ваш дзень народзінаў вольным чалавекам разам з Вашымі блізкімі.
З павагай,
Штэфан Фюле,
Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі еўрапейскага
добрасуседства”