Асамблея НДА - Бяляцкаму: "Верым, што гэтае выпрабаваньне ты пройдзеш з высокападнятай галавою ды ўсьмешкай"
Шаноўны Алесь! Калега, паплечнік, сябра. Сваёй адданай справаю, абаронаю правоў чалавека, ты паказаў і засьведчыў сваю мужнасьць, прынцыповасьць, непахіснасьць. Беларус зь вялікай літары! Чалавек гонару й годнасьці! Для вялікай колькасьці паплечнікаў і грамадзкіх актывістаў ты стаў прыкладам і настаўнікам у цяжкай справе – адстойваньні правоў чалавека ў нашай краіне, нягледзячы на перасьлед і перашкоды з боку ўладаў. Ісьці наперад, быць нязломным, не здавацца!
Віншуем
з 50-годзьдзем! Зычым не губляць надзеі й пазытыўнага настрою за кратамі.
Ведаючы тваё стаўленьне да жыцьцёвых сытуацыяў верым, што гэтае выпрабаваньне ты
пройдзеш з высокападнятай галавою ды ўсьмешкай. Здароўя, духоўнай сілы й веры ў
тое, што твая справа ды ўсе твае дзеяньні прынясуць плён. Хутчэйшага
вызваленьня! Вясна хутка прыйдзе!
Твае калегі й
сябры -
Праўленьне ды Выканаўчае Бюро Асамблеі НДА