Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Офіс Марэка Мігальскага
Офіс дэпутата Еўрапейскага парламента Марэк Мігальскі даслаў віншаванне
для Алеся Бяляцкага
24 верасня - у дзень, калі ў Варшаве праходзіла
канферэнцыя па Беларусі:
«Дарагі Алесь!
На сённяшняй канферэнцыі, прысвечанай выбарам у Беларусі, мы не забыліся таксама
і пра беларускіх палітычных зняволеных,
у тым ліку і пра
цябе. Твая жонка, Наталля, распавяла нам,
з якімі праблемамі ты змагаешся кожны
дзень. Павер нам,
што мы памятаем пра
цябе, мы з табой і будзем змагацца за
тваё вызваленне.
На нашай сустрэчы прысутнічаў Зміцер Бандарэнка, хоць
яшчэ некалькі месяцаў таму ён знаходзіўся ў зняволенні
ў калоніі. Яго прысутнасць дае нам
надзею, што на наступнай такой сустрэчы сярод
гасцей будзеш і ты.
Заўтра твой Дзень
нараджэння. У гэты асаблівы дзень мы жадаем
табе непахіснасці і надзеі
на светлую будучыню. Мы верым, што твая
мара - Вольная Беларусь
- хутка збудзецца...
Жыве Беларусь!
Мы з табою!
Офіс дэпутата Еўрапейскага
парламента Марэка Мігальскага:
Ганна Каколус
Ганна Бяляс
Оля Бушкевіч
Адам Скаўрон
Мацей Стахура»