У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага
https://spring96.org./be/news/57989
2012
2012-09-26T07:47:27+0300
2012-09-26T07:47:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/107941.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
25 верасня ў польскай сталіцы прайшоў пікет і малітва за вызваленне беларускага палітвязня.
Каля 50 чалавек сабралася з плакатамі каля гатэля Sofitel-Victoria, дзе
ў той час праходзіла канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. У руках яны
трымалі плакаты з заклікамі вызваліць беларускага палітвязня, а таксама
віншаванні з днём нараджэння Бяляцкага.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел як беларускія праваабаронцы, так і ўдзельнікі
канферэнцыі з розных краін. Таксама на акцыі кожны ахвотны мог адправіць
віншавальную паштоўку палітвязню.
Пазней у касцёле святога Аляксандра адбылася імша за вызваленне Бяляцкага.