viasna on patreon

Выкрадзены актывіст АГП Андрэй Дзьмітрыеў знаходзіцца на Акрэсьціна да суда: абвінавачаньне стандартнае - нецэнзурная лаянка

2007 2007-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Маскоўскай раённай арганізацыі АГП Андрэй Дзмітрыеў, якога 12 студзеня схапілі ў цэнтры Менску людзі ў цывільным, да суду будзе знаходзіцца ў сьпецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна.

Як паведаміла прэс-служба партыі, пасьля гвалтоўнага выкраданьня актывіста АГП, было прынятае рашэньне аб адпраўленьні па факсу заявы пра гэта ў 5 дзяржорганаў: у сталічныя гарадзкія упраўленьні КДБ і УС, у Партызанскі РУУС, у раённую і гарадзкую пракуратуры, бо сьведкі выкраданьня, а іх было шасьцёра, назвалі дзяржнумар УАЗіка, на якім зьвезьлі партыйнага актывіста: 89-12 ВТ7. Тым ня менш,  у гарадзкой пракуратуры і Партызанскім РУУС нумар факсу адмовіліся даць, намесьнік начальніка РУУС падпалкоўнік С.Барадзін адмовіў у грубый форме.

Тады Анатоль Лябедзька разам з іншымі сябрамі АГП накіраваўся ў Партызанскі РУУС, аднак дзяжурны пастарунку не паведаміў пра месцазнаходжаньне сп. Дзьмітрыева, а накіраваў партыйцаў на месца здарэньня. Выпадкова лідэр АГП убачыў Андрэя Дзьмітрыева праз акенца дзяжурнай часткі.

Як пасьля высьветлілася, сп. Дзьмітрыева абвінавацілі ў парушэньні арт.156 КаАП - нецэнзурная лаянка - і адправілі чакаць судовага  паседжаньня  на Акрэсьціна, у сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік ГУУС.

Сябры АГП накіравалі скаргу ў Партызанскі РУУС на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Яны папрасілі прыцягнуць да адказнасьці дзяжуранга афіцэра, старшага лейтэнанта В.Палевікова за адмову ад прадстаўленьня дакладных зьвестак пра чалавека, заява аб выкраданьні якога была складзена ў аддзяленьні, а таксама пакараць тых, хто зьдзейсьніў само злачынства.

Пяцёра сьведкаў (з тых, хто назіраў за падзеямі) гатовыя падцвердзіць у судзе, што гэта хлусьня, што ніякай  "нецэнзурнай  лаянкі і прыставаньня да грамадзянаў" не было, а мела месца сапраўднае выкраданьне чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства