viasna on patreon

У Гомелі кандыдату ў дэпутаты сябру партыі БНФ Уладзіміру Шыцікаву адмовілі ў выступе па радыё

2007 2007-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі ў эфіры гарадскога дзяржаўнага радыё так і не прагучаў зварот да выбарцаў кандыдата ў дэпутаты Гомельскага гарсавета, сябра партыі БНФ Уладзіміра Шыцікава, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Пасля таго, як 28 снежня не выйшаў у эфір папярэдне запісаны выступ У. Шыцікава – паводле тлумачэнняў кіраўніцтва радыё, “з прычыны тэхнічных некладак” – кандыдат у дэпутаты звярнуўся са скаргай у гарадскую выбарчую камісію. Ён прасіў прызначыць іншы дзень трансляцыі радыёзвароту.

Але гэтым разам выступленне нават не запісвалі. Намеснік галоўнага рэдактара Гомельскага гарадскога радыё Віктар Кізянкоў патэлефанаваў Уладзіміру Шыцікаву дахаты і паведаміў, што рашэннем Цэнтрвыбаркаму кандыдат у дэпутаты пазбаўлены права звароту да выбаршчыкаў, бо нібыта парушыў артыкулы 47 і 75 Выбарчага кодэксу.

Па словах В. Кізянкова, пра гэта кіраўніцтву радыё паведамілі з гарадской выбарчай камісіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства