Выканаўчы дырэктар Фонду Дамоў Правоў Чалавека Марыя Дале пра Алеся Бяляцкага: "Чалавек волі"
Што падарыць на
50-годдзе чалавеку, які страціў усё, а самае галоўнае - Свабоду? Алесю
Бяляцкаму, аднаму з самых смелых праваабаронцаў Беларусі, 25 верасня споўнілася
50 гадоў. Ужо
больш за год ён утрымліваецца ў беларускай папраўчай калоніі: Бяляцкі быў
абвінавачаны ва ўтойванні даходаў і прысуджаны да чатырох з паловай гадоў
пазбаўлення волі.
Справа
Алеся абурыла ўвесь свет і стала яшчэ адным з мноства прыкладаў таго, як
беларускі рэжым падаўляе грамадзянскую супольнасць. Алесь
на працягу многіх гадоў змагаўся за адмену смяротнага пакарання, дапамагаў ахвярам
палітычных рэпрэсій і палітычным зняволеным абараняць свае правы, выступаў
супраць законаў, якія забараняюць праваабарончую дзейнасць. У выніку ён сам стаў
палітвязням.
Алесь,
які ўзначальвае праваабарончы цэнтр "Вясна", заўсёды быў адным з
самых паслядоўных крытыкаў рэжыму Лукашэнкі. У
сувязі з гэтым улады ў 2003 годзе зачынілі арганізацыю, якой з таго часу
прыйшлося сысці ў падполле. Алесь
з тых, хто змагаецца супраць несправядлівасці мірнымі спосабамі і спрабуе
прыўнесці змены ў сістэму, якая зрабіла Беларусь самай ізаляванай дзяржавай
Еўропы.
Гэтая ізаляцыя працягваецца. У
гэтым годзе адзін за адным з Мінска былі адпраўленыя дадому паслы Польшчы, ЕС і
Швецыі. Адказ
ЕС на пастаянныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі - новыя санкцыі,
накіраваныя менавіта супраць прадстаўнікоў палітыка-эканамічнай эліты краіны. У
цяперашні час ужо больш за дзвесце высокапастаўленых персон, многія з якіх
нясуць адказнасць за падаўленьне грамадзянскіх свабод і пераслед змагароў за
дэмакратыю, пазбаўленыя права ўезду ў краіны ЕС.
Парламенцкія
выбары, якія прайшлі ў верасні ў Беларусі, паказалі, што няма ніякіх прыкмет
паслаблення дыктатарскай хваткі Лукашэнка. Набліжаныя
Лукашэнкі будуць па-ранейшаму мець поўны кантроль над усімі заканадаўчымі і
выканаўчымі органамі ўлады. Апазіцыя
заклікала да байкоту выбараў і раіла выбаршчыкам ісці ў лес за грыбамі ў дзень
выбараў замест таго, каб галасаваць.
Мяркуючы
па ўсім, прыступы лютасці, а не рэформы з'яўляюцца адзінай рэакцыяй прэзідэнта
на патрабаванні міжнароднай супольнасці выконваць правы чалавека. Пасля
таго як двое шведскіх актывістаў падчас палёту над на аднаматорны самалёце
скінулі 876 плюшавых мішак-парашутыстаў над Беларуссю ў ліпені гэтага года, а з
імі і ўлёткі са словамі падтрымкі ў карысць свабоды слова і дэмакратыі, былі
звольненыя кіраўнікі беларускіх ВПС і пагранічных войскаў. Пасольства
Швецыі, якое акрамя ўсяго іншага актыўна падтрымлівала мясцовых праваабаронцаў,
было закрытае. Беларускіх
дыпламатаў у Швецыі адклікалі на радзіму.
Нягледзячы
на тое, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршалася, Алесь
знаходзіў сілы і энергію, каб прымаць актыўны ўдзел у абароне правоў чалавека і
ў іншых краінах. Гэтая
праца зрабіла яго шырока вядомым, Алесь быў уганараваны шматлікімі узнагародамі.
Так,
у 2006 годзе Алесь атрымаў прэмію Homo Homini («Чалавек чалавеку») з рук
Вацлава Гавела, а таксама Прэмію свабоды імя Сахарава Нарвежскага Хельсінкскага
камітэта, швэдзкі ўрад ўзнагародзіў яго прэміяй імя Пера Ангера, а ў 2011 годзе
ён быў удастоены прэміі свабоды слова нарвежскага саюза пісьменнікаў. Многія захапляюцца яго мужнасцю. У тым ліку і яго праціўнікі.
Арышт
Алеся і вынесены прысуд не сталі сюрпрызам ні для супольнасці праваабаронцаў,
ні для яго самога. На
працягу многіх гадоў беларускія ўлады спрабавалі яго зламаць, абылгаць і
перашкодзіць Алесю і яго паплечнікам развіваць дэмакратыю і свабоду слова ў
Беларусі. Калі
мы сустрэлі Алеся ў Беларускім доме правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні ў
ліпені мінулага года, следства супраць яго ўжо была ўзбуджана і Алесю пагражаў
арышт. Мы
сустракаліся, каб абдумаць план далейшага дзеяння. Алесь,
са сваёй звыклай лёгкай іскрынкай у вачах, сказаў нам: "Я шмат насіў
футболак з фотаздымкамі палітвязняў. Магчыма, хутка і мая чарга будзе".
Беларускія
праваабаронцы ганарацца Алесем і лічаць яго сваім годным прадстаўніком. Гэта
шчодры чалавек з тонкім гумарам, мяккі ў звароце, але рашучы ў сваёй справе. Менавіта
дзякуючы гэтай рашучасці, гонару і упартасці Алесь не захацеў эміграваць. Ён
хацеў жыць дома ў Мінску са сваёй жонкай і сынам, ён хацеў працаваць непасрэдна
ў офісе «Вясны». Алесем
не было здзейснена нічога крымінальнага або незаконнага. «Захочуць
арыштаваць мяне за маё легітымнае права працаваць на карысць правоў чалавека, -
дык няхай. Мы
ўсё роўна пераможам у рэшце рэшт», - казаў ён з непарушным спакоем.
Санкцыі
з'яўляюцца эфектыўнай мерай, і міжнародная супольнасць павінна праводзіць
жорсткую палітыку адносна Беларусі. Пасля
полутарагадовай падрыхтоўчай работы ААН прыняла рэзалюцыю, якая прадугледжвае
прызначэнне спецдакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Акрамя
АБСЭ, ААН з'яўляецца адзіным міжнародным форумам, на якім прадстаўлена
Беларусь, і перад спецдакладчыкам ААН стаіць вельмі важная, хоць і складаная
задача. Дзяржавы,
якія ўваходзяць у ААН, павінны запатрабаваць, каб спецдакладчык атрымаў дазвол
наведаць Беларусь і даклаў ААН аб стане грамадзянскай супольнасці, незалежных
СМІ і праваабаронцаў у краіне.
Наш
падарунак Алесю на яго 50-годдзе - гэта паштоўка. Сумесна
з праваабаронцамі з усяго свету мы на працягу апошняга тыдня пасылалі Алесю
віншаванні ў калонію, дзе ён утрымліваецца. Такім
чынам мы паказваем Алесю, што мы не забыліся пра яго і што барацьба за
дэмакратычныя рэформы ў Беларусі працягваецца. Але гэтага недастаткова. Мы
ведаем, што Алеся асабліва строга караюць у турме проста за тое, што ён - Алесь
Бяляцкі. Абмежаванне
правоў на медыцынскую дапамогу, харчаванне і зносіны зрабіліся вынікам крытычнага стану здароўя Алеся. Міжнародная
супольнасць павінна актыўна садзейнічаць таму, каб Беларусь стала прыярытэтным
пытаннем на парадку дня і каб Алесь і астатнія 11 палітвязняў у Беларусі былі
неадкладна вызваленыя.
Марыя Дале, выканаўчы дырэктар Фонду дамоў правоў чалавека.