viasna on patreon

Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі Еўразвязу «за ператварэнне кантыненту войнаў у кантынент міру»

2012 2012-10-12T13:03:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/eurazviaz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Еўрапейскі звяз атрымаў прэмію за сваю ролю ў адбудове Еўропы, узмацненні яе эканамічнага патэнцыялу, а таксама  за стабільнае развіццё посткамуністычных краін, што выбралі курс на далучэнне да яго.

Што тычыцца Беларусі – дык Еўрасаюз паслядоўна абараняе правы чалавека  ў Беларусі, патрымлівае змаганне беларусаў за свае палітычныя, сацыяльныя і нацыянальныя правы.

Усяго на Нобелеўскую прэмію міру 2012 году быў вылучаны 231 намінант, 188 асоб і 43 арганізацыі з усіх куткоў сьвету.


Лаўрэата прэміі міру вызначае Нобелеўскі камітэт у Осла на чале з генэральным сакратаром Рады Еўропы, былым прэм’ерам Нарвегіі Торб’ернам Ягландам. Пяць чальцоў камітэту абіраюцца нарвежскім парламентам і звычайна рэпрэзэнтуюць увесь палітычны спэктр.

Сярод фаварытаў, намінаваных на Нобелеўскую прэмію міру быў старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які адбывае пакараньне за сваю праваабарончую дзейнасць у Бабруйскай калоніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства