viasna on patreon

Гомель: суд скасаваў штраф распаўсюдніку незалежнай газэты «Новы час»

2012 2012-10-12T16:18:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

12 кастрычніка суд Савецкага раёна Гомеля (суддзя Сяргей Уласаў) адмяніў штраф грамадcкаму актывісту Аляксандру Працко за продаж незалежнай газеты “Новы час” у “неўстаноўленым месцы”.  Пастанова аб адміністратыўным спагнанні накіравана на перагляд у камісію пры адміністрацыі Савецкага раёна.

Паводле А. Працко, юрысконсульт адміністрацыі Савецкага раёна Андрэй Бандарэнка прасіў суд не адмяняць штрафу, але не змог нават патлумачыць, якую норму заканадаўстава парушыў распаўсюднік.

Яшчэ ў жніўні гомельская міліцыя затрымала Аляксандра Працко, які па дамове з рэдакцыяй прадаваў на Прывакзальнай плошчы незалежную зарэгістраваную газету “Новы час”.  У дачыненні да распаўсюдніка ўчастковы Чыгуначнага РАУС Сяргей Паўлюшчанка склаў пратакол паводле артыкула 12.17 КаАП – парушэнне правілаў гандлю (гандаль у неналежным месцы). Пратакол міліцыя даслала ў адміністратыўную камісію Савецкага раёна – па месцы жыхарства Аляксандра. 

6 верасня камісія пакарала распаўсюдніка незалежнай прэсы на падставе актыкула 12.17. ч. 8 КаАП  штрафам у 1 базавую велічыню (100 тыс. рублёў) – “за рэалізацыю газеты “Новы час” з рук у неўстаноўленым месцы для гандлю”.

Гэты штраф і аспрэчыў у судзе Аляксандр Працко. У скарзе ён указаў, што адказнасць паводле згаданага артыкулу надыходзіць не за “неустноўленае месца для гандлю”, а за  рэалізацыю “ў месцах, якія забаронены заканадаўствам”.

Інтарэсы Аляксандра Працко ў судзе павінен быў прадстаўляць юрыст ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Леанід Судаленка, але ў працэс яго не дапусцілі, і ён прысутнічаў у адкрытым паседжанні як звычайны грамадзянін.

“Я мяркую, што справа Працко  для адміністрацыі Савецкага раёну не мае прававой перспектывы, паколькі заканадаўства не прадугледжвае атрымання нейкага дазволу ад раённых адміністрацый на месца продажу газет і часопісаў.  І міліцыя, якая затрымала Аляксандра, і раённая камісія па інэрцыі спрабавалі “падагнаць” артыкул Кодэкса пад распаўсюд незалежнай прэсы напярэдадні парламенцкіх выбараў, каб не даць ходу непадцэнзурнай інфармацыі”, – сказаў пасля суду Леанід Судаленка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства