Як індусаў прымусілі агаварыць беларускага апазіцыянера (відэа)
4 верасня грамадскаму акывісту з Брэста Віталю Каўшу было прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па арт. 371-1 частка 2 Крымінальнага кодэкса РБ – арганізацыя нелегальнай міграцыі. Пакаранне па гэтаму артыкулу – зняволенне да сямі гадоў. Сведчанні былі пабудаваныя на паказаннях затрыманых на Берасцейшчыне індусаў-мігрантаў.
Затрыманьне Каўша адбывалася ў традыцыях крымінальных баевікоў: 1 верасня Віталя, які выйшаў з дому, невядомыя ў спартыўных касцюмах збілі на вачах жонкі і сына, звалтоўна запхнулі ў машыну і павезлі ў невядомым накірунку. Два дні жонцы і бацькам актывіста не паведамлялі, што ён знаходзіцца ў следчым ізалятары. Жана Коўш запатрабавала ў абласной міліцыі прызнаць факт гвалтоўнага выкрадання яе мужа.
Аднак у гэтай гісторыі з’явіўся працяг. Украінскі журналіст і палітуцякач Анатоль Шарый, правёў уласнае расследванне па гэтай справе і прыйшоў да высновы, што паказаньні супраць Каўша затрыманыя індусы давалі пад прымусам.
Прадрабязнасці “справы Каўша” апублікаваныя на сайце korrespondent.net
Так, Анатоль
Шарый піша: “У ноч з 14 на 15 мая
брэсцкія памежнікі ў лесе затрымалі 8 грамадзянаў Індыі. Індусы
спрабавалі нелегальна перайсці мяжу, каб трапіць у Польшчу.
Гэта
цалкам звыклая з'ява - спробы пераходу мяжы выхадцамі з краін трэцяга свету. Аднак
звычайна нелегалы прасочваюцца каналамі, наладжанай самімі памежнікамі,
выкарыстоўваючы правераных правадыроў.
У
гэты раз шукальнікі еўрапейскага шчасця ішлі лесам «самастойна» і былі
затрыманыя. Іх два месяцы трымалі ў турме. Білі і не кармілі. У
такога стаўлення да зняволеных мелася мэта - індусам паказвалі фота незнаёмых
людзей, і настойліва прапаноўвалі «апазнаць» некалькіх чалавек, якія ім,
нібыта, дапамагалі. У
выніку вязні зламаліся, «прызналі» людзей, а таксама паказалі на дом, у якім
адзін з гэтых «зламыснікаў» жыве.
Уявіце
толькі, якія цуды арыентавання на мясцовасці - адвезці аператыўнікаў у нейкую
вёску, і дакладна "ўспомніць" жыллё. Што яны там, у гэтым
жыллі рабілі - незразумела. Чай пілі, ці
абмяркоўвалі перспектывы жыцця на Захадзе?
Як
бы там ні было, 1 верасня каля 16-00 ў вёсцы Ціхінічы, што каля Брэста, быў
затрыманы нейкі Віталь Коўш. Затрымалі
яго прама ў двары дома сваякоў людзі ў цывільным, запіхнулі ў машыну, і павезлі
ў невядомым кірунку. Жонка
і дзіця Каўша прысутнічалі пры дзіўным затрыманні, больш падобным на
выкраданне.
Некаторы
час родныя Віталя не маглі зразумець, куды яго павезлі. У
РАУС казалі, што ён у СІЗА Брэста, у СІЗА гэтую інфармацыю адмаўлялі.
Ужо
4 верасня Віталю Каўша было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні
злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 371-1
Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя незаконнай міграцыі). Галоўнае доказ - паказанні
індусаў.
Гэтая
гісторыя была б проста дзіўнай (фантастыка - індусам прад'яўляюць фота
грамадзян, якія ні разу за падобныя злачынствы не прыцягваліся, таксама яны
дзіўным чынам пазнаюць дом сваякоў Віталя Каўша), калі б не адно але…
Гэта
«але» заключаецца ў тым, што Коўш вядомы спецслужбам Беларусі ў сувязі са сваёй
актыўнасцю на ніве пратэстных выступаў. У
прыватнасці, яго ўжо затрымлівалі як удзельніка акцыі салідарнасці з
палітвязнямі, а ў снежні 2010 года ён быў назіральнікам на прэзідэнцкіх
выбарах.
Практыка,
калі палітычна нядобранадзейных грамадзян прыцягваюць да крымінальнай
адказнасці за чыста крымінальныя злачынствы, не новая. Колькі
іх сядзіць як у беларускіх, так і ва ўкраінскім турмах - хто за хуліганства,
хто за разбой, хто за згвалтаванне. Даказаць
штосьці ў краіне, дзе МУС, суд і пракуратура складаюць адзінае цэлае, практычна
немагчыма.
Аднак
мне ў Facebook атрымалася звязацца з індусамі (!), якія абгаварылі Віталя
Каўша. Да
іх гонару, гэтыя хлопцы, ужо выпушчаныя на свабоду, ахвотна згадзіліся даць
каментар з нагоды сітуацыі. Вось гэты каментар,
запісаны імі самімі. Ён
на хіндзі, але пераклад прыкладаецца", - піша Анатоль Шарый.
«Я,
Маніндэр Сінга, грамадзянін Індыі, быў затрыманы ў Беларусі на мяжы з Польшчай
ў ноч з 14 на 15 мая беларускімі памежнікамі падчас спробы перасекчы мяжу. 2
месяцы мяне трымалі ў турме, збівалі і не давалі есці. Мне
паказвалі фатаграфіі невядомых мне людзей і патрабавалі сказаць, што яны мне
дапамагалі. 6 ліпеня нас на
аўтобусе вазілі апазнаць невядомы дом.
Адзін
паліцэйскі падняў маю руку і прымушаў паказваць на невядомы мне дом. Я
пацвярджаю, што абгаварыў невядомых мне людзей, так як быў змучаны катаваннямі
і голадам, і хацеў вярнуцца дадому».