viasna on patreon

У Калінкавічах 14 студзеня ўвечары супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну, у якой знаходзіліся журналісты эстонскай нацыянальнай тэлевізіі і актывісты Аб’яднанай дэмакратычнай партыі (АГП)

2007 2007-01-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле словаў актывісткі АГП Алесі Сіманенкі, тэлежурналісты прыехалі ў камандзіроўку ў Беларусь, каб зьняць сюжэт пра мясцовыя выбары. Аднак пры выезьдзе з плошчы Леніна Калінкавічаў супрацоўнікі ДАІ без тлумачэньня спынілі аўтамашыну, дзе знаходзіліся грамадзяне Эстоніі і беларускія партыйныя актывісты. Даішнікі запатрабавалі ва ўсіх прысутных дакумэнты. Супрацоўнікі дзяржаўтаіспэкцыі загадалі таксама адкрыць багажнік, дзе іх зацікавіў вялізны заплечнік, які належыў аднаму з эстонскіх тэлежурналістаў. Пасьля агляду рэчаў і дакумэнтаў усіх адпусьцілі.

На думку Сіманенкі, даішнікі спынілі машыну, бо ўбачылі, што адзін з журналістаў здымае праз вакно горад. Апроч таго, такія дзеяньні супрацоўнікаў аўтаінспэкцыі тлумачацца выбарнай эйфарыяй, калі ўлады ўсяго баяцца, паведаміла Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства