viasna on patreon

Павел Севярынец працуе на складзе “за дваіх”

2012 2012-10-15T18:45:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sever-video.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй лічаць сваім абавязкам штомесяц бываць у Паўла, які адбывае пакаранне за Плошчу – 2010 у спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Паразмаўляць з Паўлам, завезці яму прадуктовую перадачу – яны лічаць невялікай, але вельмі важай падтрымкай палітвязя.

Гэтым разам Павел Севярынец падзяліўся ўражаннямі пра візіт пасланніка Папы кардынала Зянона Грахлеўскага, а таксама спадзяваннямі на вызваленне палітвязняў, а найперш Алеся Бяляцкага, Зміцера Дашкевіча, Мікалая Статкевіча і Яўгена Васьковіча, якім зараз найцяжэй. Таксама ішла размова пра выбары 2015 года.

Трэба адзначыць, што на цяперашні момант Павел Севярынец застаўся адзін працаваць на складзе, таму вельмі стамляецца. Па словах Паўла, каб зразумець, трэба ўявіць супермаркет, дзе працуе адзін прадавец: няма калі нават на хвіліну прысесці, а атрымлівае калі мільёну, часам крыху болей. Раней там працавалі два вольнанаёмных, але не вытрымалі цяжкай працы і малой аплаты. Гаспадар з заменай не спяшаецца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства