Храбрае сэрца (відэа)
Чарговы фільм з серыі "Хроніка суднага часу" прысвечаны вядомай журналістцы Ірыне Халіп. 19 сьнежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў яна падверглася сілавому затрыманню па дарозе з плошчы Незалежнасьці і была зьмешчана ў СІЗА КДБ. Пры канцы сьнежня 2010 г. Ірыне было прад’яўлена абвінавачаньне па крымінальнай справе, узбуджанай сьледчым упраўленьнем папярэдняга рассьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
Падчас знаходжання Ірыны ў СІЗА КДБ яе сям’я зазнала выключны ціск. Улады спрабавалі забраць з сям’і ў дзіцячы дом трохгадовага сына журналісткі — Даніка Саннікава. 16 траўня 2011 г. у судзе Заводскага раёну Менска Ірына была асуджана на 2 гады зняволення з 2-гадовай адтэрміноўкай.
Ірына Халіп – лаўрэатка прэміі Дзьмітрыя Завадскага (2003), прэміі Хенры Нанэна (2005), прэміі «Герой Еўропы» ў намінацыі «Мужнае сэрца» (2005), прэміі «За мужнасць у журналістыцы» (2009).