viasna on patreon

Мастака Гуліна звольнілі з БНТУ за неканвенцыйнае мастацтва

2012 2012-10-19T08:55:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Выкладчыка Архітэктурнага факультэта Міхаіла Гуліна звольнілі пасля яго затрымання на Кастрычніцкай плошчы падчас рэалізацыі мастацкага праекта. Фармальна, як паведаміў у сябе ў Фэйсбуку Гулін, яму давялося напісаць заяву "па ўласным жаданні».

Тэлефон мастака цяпер адключаны, і ўзяць каментар у яго пакуль немагчыма.

Міхаіл Гулін разам з валанцёрамі быў затрыманы 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Мастак ствараў праект «Прыватны манумент»: ён хадзіў па горадзе з трыма ружовымі кубамі і жоўтым паралелепіпідам і на плошчах выстаўляў іх у розных спалучэннях. Да Кастрычніцкай яны ўжо прайшлі па плошчах Незалежнасці, Калініна і Якуба Коласа, дзе праблем не ўзнікла. У выніку мастака з валанцёрамі адвезлі ў міліцыю, адкуль выпусцілі праз сем гадзін. Суды па адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да іх правядуць 22 і 26 кастрычніка.

Гулін пасля затрымання звярнуў увагу, што ніякага палітычнага паслання сваім праектам не нёс.

Стварэнне праекта падтрымліваў Інстытут Гётэ ў Беларусі. Аднак пасля затрымання мастака дырэктар Інстытута Франк Баўман напісаў афіцыйны ліст, у якім адмовіўся ад супрацоўніцтва з аўтарам мастацкай інсталяцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства