viasna on patreon

Няўгодных пачалі звальняць “па стану здароўя”

2012 2012-10-19T13:38:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ivanou-malej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Берасцейшчыне выкарыстаны новы спосаб пазбавіцца няўгоднага работніка, які працуе па дамове бестэрміновага найму, -- звальненне “па стану здароўя”. Так здарылася з Сяргеем Івановым, былым слесарам  Берасцейскага галоўнага спецыялізаванага канструктарскага бюро па комплексу абсталявання для мікраклімата.

Сяргей Іваноў змагаўся за бяспечныя ўмовы працы і рашэнне іншых вытворчых праблем, што, па ягоным меркаванні, і стала прычынай звальнення. Галоўны інжынер прадпрыемства, па словах Іванова, так і сказаў: “Сыходзь сам. Калі не зыдзеш – звольнім па артыкулу. Я гэта ўмею рабіць, павер”. Спачатку хацелі звольніць за прагул, калі не ўдалося, проста перасталі пускаць на прадпрыемства. Затым яму прапанавалі прайсці медкамісію па пункту 5.1 Палажэння Міністэрства аховы здароўя -- гэта падняцце і перамяшчэнне грузаў уручную. Але гэты пункт падыходзіць не слесару, а грузчыку. Рабочы не пагадзіўся, і ў выніку атрымаў даведку, што годны працаваць слесарам, але з абмежаваннем падняцця цяжкасцяў, бо мае павышаны ціск.

Тым не менш Іваноў быў звольнены менавіта па стану здароўя. Праваабаронца Ўладзімір Малей, да якога звярнуўся рабочы за дапамогай, кажа, што гэта не першы выпадак такога звальнення на Брэстчыне, калі чалавек працуе не па кантракту, а па дамове бестэрміновага найму. Па словах праваабаронцы, па дзеяннях наймальніка бачна, што Іванова выцясняюць з калектыву, пакідаюць без сродкаў для існавання. Нікому не прапанавалі прайсці дадатковую медыцынскую камісію па пункту 5.1, толькі Іванову. Прапанавалі Іванову пасаду архіварыўса (ён мае вышэйшую адукацыю), а калі пагадзіўся, то сказалі “не” -- зноў па здароўю. Пры гэтым пуцёўкі ў санаторый кіраўніцтва прадпрыемства Іванову, як хвораму чалавеку, ні разу не прапанавала.

Дырэктар ААТ “ГСКБ” Міхаіл Шомін не адмаўляе факту аб надуманасці звальнення Іванова, але сказаў, што гэта вырашыць суд, куды рабочы звярнуўся з іскам аб узнаўленні на працы.

 

На фота: Уладзімір Малей з Сяргеем Івановым

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства