Скончыўся тэрмін расcледаваньня справы Пачобута. Вынікі невядомыя
21 кастрычніка завяршылася папярэдняе сьледзтва ў крымінальнай справе супраць журналіста Андрэя Пачобута.
«Сьледчых дзеяньняў
за гэты пэрыяд (пакуль цягнулася сьледзтва. — РС) ніхто
не праводзіў, мяне нікуды не выклікалі. Я пакуль нічога
ня ведаю, бо мяне ніхто ні пра што не інфармаваў», —
заявіў Пачобут.
Андрэя Пачобута, карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej», арыштавалі
21 чэрвеня.
Яго зьвінавацілі ў паклёпе на прэзыдэнта. Падставамі сталі артыкулы
Пачобута на сайтах «Хартыя’97» і «Беларускі партызан».
Журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін
да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі самы час.
Пачобута адразу пасадзілі ў сьледчы ізалятар, дзе ён прабыў
да 30 чэрвеня. Пасьля яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе.
Яшчэ ў СІЗА ён адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам.
5 ліпеня 2011 году суд Ленінскага раёну Горадні апраўдаў Андрэя Пачобута
паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта
Беларусі), але прызнаў вінаватым паводле часткі 1 артыкула 367
Крымінальнага кодэксу (паклёп на прэзыдэнта).