Cёння — суд за мастацкую акцыю з кубікамі
Суд Цэнтральнага раёну Менска разглядае адміністратыўныя справы Ўладзіслава Лук’янчука і Алега Давыдчыка. Іх вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыі. Лук’янчука і Давыдчыка будзе судзіць Тацьцяна Ткачова.
9 кастрычніка хлопцаў затрымалі на Кастрычніцкай
плошчы, калі яны дапамагалі ладзіць пэрформанс «Пэрсанальны манумэнт», які
адбываўся ў рамках міжнароднага арт-праекта «Going Public. Пра цяжкасьці
публічнага выказваньня».
Удзельнікі пэрформансу насілі па горадзе жоўты паралелепіпэд і тры
ружовыя кубы, усталёўвалі на плошчах і фатаграфавалі.
26 кастрычніка будуць судзіць мастака Міхаіла Гуліна, які ладзіў той
пэрформанс.
16 кастрычніка пасьля размовы з адміністрацыяй архітэктурнага
факультэту Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту мастак напісаў
заяву па ўласным жаданьні. Міхаіл Гулін працаваў старшым выкладчыкам
на катэдры «Малюнак, акварэль і скульптура» два месяцы. Гуліна, трох
ягоных памочнікаў і журналістку Тацяну Гаўрыльчык затрымалі
9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы.
Пра суд над Ўладзіславам Лук’янчуком і Алегам
Давыдчыкам паведамляе Цэнтар прававой трансфармацыі.