viasna on patreon

Баранавічы: частковая перамога ў судзе звольненага грамадскага актывіста Рыгора Грыка

2012 2012-10-23T08:06:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gryk-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

У Баранавіцкім гарадскім судзе 22 кастрычніка завяршыўся суд ў справе звальнення рабочага Рыгора Грыка з Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода. Папярэдні суд, які адбыўся 28 жніўня, не аднавіў Рыгора Грыка на працы, але прыняў рашэнне аб кампенсацыі яму ў памеры 500 тысяч рублёў. Таксама прадпрыемства павінна было сплаціць грамадскаму актывісту 300 тысяч рублёў судовых выдаткаў.

Судовае пасяджэнне 22 кастрычніка вяла суддзя Жанна Капачэўская, сакратар – Алена Пашкевіч. Інтарэсы Грыка ў судзе прадстаўлялі праваабаронца Сяргей Гоўша і грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

– Я патрабаваў, каб мне выплацілі сярэдні заробак за затрымку разліку пры звальненні, бо адміністрацыя завода мне не даплаціла ў дзень звальнення, парушыўшы тым самым арт. 77 ПК РБ. Яшчэ я настойваў, каб мне кампенсавалі 5 мільёнаў маральнай шкоды. Перакананы, што звольнілі мяне з Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода з-за маёй актыўнай грамадзянскай пазыцыі, – патлумачыў Рыгор Грык.

Прадстаўніца завода Алена Пашкевіч тлумачыла суду, што звальненне з працы Рыгора Грыка было выклікана выключна вытворчымі прычынамі, а затрымка поўнага разліку была выклікана тым, што Рыгор Грык не здаў на склад спецадзенне.

Тым не меней, суддзя Жанна Капачэўская сваім рашэннем абавязала Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод выплаціць Рыгору Грыку сярэдні заробак за затрымку разліку пры звальненні ў памеры 179 410 рублёў, а таксама спагнаць з завода ў даход дзяржавы дзяржпошліну ў памеры 8 970 рублёў. У астатняй частцы зыска Рыгору Грыку суд адмовіў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства