viasna on patreon

Горкі: не дамогшыся адказу ад чыноўнікаў, людзі скардзяцца ў незалежную газету

2012 2012-10-23T12:57:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uzgorak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля правядзення “Дажынак” у Горках будаўнікі пакінулі шмат недапрацовак. Мясцовыя жыхары звярталіся  за дапамогай у Горацкі райвыканкам, іншыя інстанцыі, аднак чыноўнікі не даюць канкрэтнага адказу, калі будуць выпраўлены недаробкі, а толькі абяцаюць вырашыць праблемы “ў рабочым парадку”. Стаміўшыся дабівацца справядлівасці, гараджане звяртаюцца за дапамогай у якасці апошняй інстанцыі ў незалежную газету “Узгорак”.

“Пасля “Дажынак” мы атрымліваем вельмі шмат зваротаў з просьбай неяк  дапамагчы, людзі пастаянна тэлефануюць, звяртаюцца асабіста, - распавядае рэдактар газеты “Узгорак” Галіна Будная.

– Многія разглядаюць нашу газету, як апошнюю інстанцыю, якая можа дапамагчы зварушыць з места нашых чыноўнікаў. Бальшыня з гэтых людзей  ужо звярталіся за дапамогай у розныя інстанцыі, пісалі паперкі, падавалі скаргі, аднак ніякай канкрэтнай дапамогі не атрымалі. Зараз я нават не паспяваю паўсюль пабываць асабіста па тых адрасах, адкуль прыходзяць скаргі, бо звяртаецца шмат людзей. Асноўныя тэмы скаргаў - няякасная праца будаўнікоў, якія пакінулі пасля падрыхтоўкі да “Дажынак” шмат недапрацовак. Дзесьці гэтыя недапрацоўкі дарабляюцца, ну а дзесьці нічога не мяняецца, хоць сродкі на завяршэнне асфальтавання і будаўніцтва выдзелены”.

Па словах Галіны Буднай, за дапамогай у “Узгорак” звяртаецца і шмат сацыяльна неабароненых людзей:

“Ужо некалькі разоў тэлефанавала 83-гадовая жанчына, якая жыве ў раёне чыгуначнага вакзала. На яе вуліцы, праклаўшы каналізацыю, узламалі ўвесь асфальт і зараз там не прайсці. Просіць, каб мы напружылі чыноўнікаў, бо калі памрэ, то машына не зможа даехаць, каб адвесці яе на могілкі. Яшчэ адна жанчына з трыма дзяцьмі жыве ў невялікім інтэрнаце падменнага жылога фонду, амаль у цэнтры Горак. Там напярэдадні”Дажынак” зрабілі капітальны рамонт, замянілі дах, аднак зараз у інтэрнаце вельмі сыра, усё пакрылася цвіллю, у некаторых пакоях няма ацяплення. З-за такіх умоў пражывання дзеці часта хварэюць, яна ўжо стамілася прасіць дапамогі ў чыноўнікаў, бо тыя на звароты не рэагуюць. І падобных выпадкаў у Горках вельмі шмат. Я зараз рыхтую для газеты вялікі артыкул, у якім паспрабую асвятліць усе гэтыя праблемы. Таксама зараз у Горках працуе камісія з спецыялістаў КДК, будзем спадзявацца, што яны не пакінуць па за ўвагай звароты грамадзян”, - кажа Галіна Будная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства