viasna on patreon

Баранавічы: пратакол за дабрачынны абед

2012 2012-10-26T12:09:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charnavus-sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Участковы інспектар маёр міліцыі Дз. Мізгер 25 кастрычніка наведаў працоўнае месца прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса на мясцовым каапрынку (вуліца Чарнышэўскага, 11). Апытаўшы прадаўцоў і прадпрымальнікаў, ён склаў адміністрацыйны пратакол аб парушэнні арт. 23.34 ч.II КаАП (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства).

Раней мы паведамлялі, што баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 6 кастрычніка арганізаваў на мясцовым кааператыўным рынку каля свайго гандлёвага месца дабрачынны абед. Адначасова ён сабраў каля трохсот подпісаў за бясплатны праезд школьнікаў на кружкі і факультатывы ў грамадскім транспарце, якія накіраваў у Савет Міністраў.

Мікалай Чарнавус планаваў сабраць гэтыя подпісы на пікеце 7 кастрычніка, але ўлады не далі дазволу на пікет.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства