Свіслач: арышты тых, хто ўшаноўваў Каліноўскіх (фота)
Штогод у апошні тыдзень кастрычніка людзі з усёй Беларусі, якім дарагія ідэалы паўстання 1863 года, з'язджаюцца ў Свіслач, каб ускласці кветкі на магілу Віктара Каліноўскага, да помніка Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту, а таксама наведаць Якушоўку, дзе жылі браты Каліноўскія.
Вось і сёлета, 27 кастрычніка, у Свіслач прыехалі каля 50 чалавек з усёй Беларусі. Сярод іх былі нядаўні палітвязень Сяргей Каваленка, палітык Рыгор Кастусёў і іншыя. Мерапрыемства ў Свіслачы праходзіла пад пільным наглядам супрацоўкаў КДБ і міліцыі.
Пасля ўрачыстасцей пачаліся арышты. Траіх затрыманых у Свіслачы — Алеся Крата, Станіславу Гусакову і Вітольда Ашурка — пакінулі ў РАУС да суда, які адбудзецца ў панядзелак. На іх складзеныя пратаколы па артыкуле 23.34 адміністатыўнага кодэкса — парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
Ва ўшанаванні Каліноўскіх у Свіслачы прымалі ўдзел і сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Яны зрабілі некалькі здымкаў, як арыштоўвалі тых, хто прыняў удзел у мерапрыемстве, і ўдзельнікаў, якія падтрымлівалі затрыманых каля мясцовага РАУС, і перадалі Праваабарончаму цэнтру “Вясна”.